З сённяшняга дня Чэрвеньскі рынак нарэшце пачаў сваю работу на новай пляцоўцы – недалёка ад мікрараёна Лошыца. Наваселля доўга чакалі і прадпрымальнікі, і пастаянныя пакупнікІ.
Шопінг на новым месцы правяла Антаніна Станкевіч.
Ад старога Чэрвеньскага рынку да новага Чэрвеньскага рынку - 10 хвілін на грамадскім транспарце, на ўласным аўто і таго менш. Дарэчы, з дарогі яго не відаць, але вось такі інфармацыйны стэнд не дасць ніводнага шанцу заблукаць ні пастаянным пакупнікам, ні новым кліентам індывідуальных прадпрымальнікаў.
На самім жа Чэрвеньскім рынку - грандыёзнае перасяленне. Большасць ралетаў пакуль што закрытыя - некаторыя яшчэ не паспелі перавезці тавар. Але ёсць і тыя, хто разгарнуў маштабны гандаль ужо сёння. Прадпрымальніца Анжаліка расказвае: рэлігійныя святы зараз ідуць адно за адным, а таму яе тавар - штучныя кветкі - вельмі запатрабаваны, спаць няма калі.
Такой жа думкі прытрымліваецца і калега Наталля Праснякова. Свой тавар - сумкі - ужо пачынае выкладваць. А чаму б не працаваць, арэнда ўжо аплачана, паціскае жанчына плячыма. І нават падчас інтэрв’ю не забываецца пра свае прафесійныя абавязкі.
Крыху сумна, расказваюць людзі, многія адпрацавалі на Чэрвеньскім па 10-20 гадоў. Але што зробіш. Тым больш што гарадскія ўлады пайшлі насустрач прадпрымальнікам. Новыя ралеты пабудавалі з вялікай скідкай. Ды і арэнда ў найбліжэйшыя тры месяцы зніжаная. За ралет прыйдзецца заплаціць каля мільёна беларускіх рублёў.
Наша здымачная група вырашыла паглядзець, што адбываецца на старым Чэрвеньскім рынку. Здагадацца, што літаральна некалькі месяцаў таму тут бурліў гандаль - нескладана. Але работы па дэмантажы гандлёвых пунктаў вядуцца даволі актыўна. На гэтым месцы плануюць пабудаваць шматфункцыянальны гандлёва-забаўны комплекс.














