Чэрвеньскі дом-інтэрнат наведала дабрачынная дэлегацыя з Францыі

24 июня 2021

Дабрыня не мае межаў! Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця наведала дабрачынная дэлегацыя з Францыі. Прадстаўнікі адной з сацыяльных арганізацый падарылі дзецям мікрааўтобус са спецыяльным пад'ёмнікам для інвалідных калясак і рэгуляванымі крэсламі для перавозкі людзей з фізічнымі асаблівасцямі. Камфортны транспарт выхаванцы інтэрната апрабавалі адразу ж. А ў якасці падзякі падрыхтавалі для гасцей канцэрт.

Сільвія Коэн, кіраўнік міжнароднага дабрачыннага клуба:

Акцыі дабра мы праводзім па ўсім свеце. У Беларусі - не першы раз. У 2014 годзе наведалі з падарункамі дзіцячы дом-інтэрнат у Івянцы. Прыехаць у Чэрвень планавалі яшчэ ў 2020-м, але перашкодзіў COVID-19. Вельмі рады, што сустрэча ўсё ж адбылася. Мы захоплены дабрадушнасцю і талентамі дзяцей і шчаслівыя хоць чымсьці ім дапамагчы.

У Чэрвеньскім доме-інтэрнаце сёння выхоўваюцца 96 дзяцей і 170 "маладых дарослых" ад 7 да 31 года. Установа стварае ўсе ўмовы для ўсебаковага развіцця сваіх выхаванцаў і сацыяльнай адаптацыі дзяцей-інвалідаў.