Чорны спіс нядобрасумленных інтэрнэт-магазінаў складуць у Беларусі

10 июля 2017

Аб гэтым сёння паведаміў выканаўчы дырэктар Асацыяцыі кампаній інфармацыйных тэхналогій. Дзмітрый Ананьеў растлумачыў, што інфармацыю будуць атрымліваць з дзяржкрыніц, а таксама на падставе каментарыяў і зваротаў грамадзян. Пры гэтым ананімнасць такіх паведамленняў выключаная. Зроблена гэта для таго, каб інфармацыю можна было праверыць.

Дзмітрый Ананьеў, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі кампаній інфармацыйных тэхналогій:

"На інтэрнэт-пляцоўках там у асноўным пазітыўныя водгукі. З негатыўнымі актыўна ідзе праца, яны выдаляюцца. На гэтым сайце кожны спажывец можа зайсці і праверыць, ці з'яўляецца інтэрнэт-магазін надзейным альбо не".

Да гэтага ў спажыўцоў не было адзінага цэнтралізаванага рэсурсу, дзе можна было б даведацца падрабязную інфармацыю аб парушэннях інтэрнет-магазінаў. Новая пляцоўка для анлайн-пакупнікоў запрацуе сёлета.