Праз 75 гадоў пасля вызвалення Навагрудка, у горад прыехалі нашчадкі тых, хто цудам не загінуў

9 июля 2019

Дарогамі бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Праз 75 гадоў пасля вызвалення Навагрудка, у горад прыехалі нашчадкі тых, хто цудам не загінуў. Вязні гета збеглі праз тунэль, які рылі на працягу чатырох месяцаў. Гэта быў адзін з самых паспяховых у Еўропе ўцёкаў. Імёны вязняў ушанаваныя на Сцяне памяці, якую адкрылі да юбілею вызвалення Навагрудка. Практычна ўсе, хто выратаваўся з гета, трапілі ў партызанскі атрад братоў Бельскіх. Гэта гісторыя, якая сёння аб'ядноўвае некалькі кантынентаў. Нашчадкі тых, хто перажыў нацысцкія жахі, прыехалі ў Навагрудак з Аўстраліі, Амерыкі, Азіі і Еўропы.