Адбыўся дзіцячы фестываль да 90-годдзя кнігі "Міхасёвы прыгоды"

13 июня 2023

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбыўся фестываль у гонар  90-годдзя дзіцячай кнігі "Міхасёвы прыгоды". Аўтарскія чытанні, віктарыны, інтэрактыў, а таксама займальныя майстар-класы - маленькія наведвальнікі змаглі адчуць сябе сучаснікамі Якуба Коласа, навучыліся пісаць пёравымі ручкамі і набіраць тэкст на друкаванай машынцы.

Гэта не адзіны фестываль, арганізаваны музеем Якуба Коласа. На працягу года праводзіцца шэраг насычаных мерапрыемстваў. 23 ліпеня ў мемарыяльнай сядзібе Альбуць адбудзецца святкаванне 100-годдзя выдання "Новай зямлі". Менавіта на тэрыторыі гэтай сядзібы Якуб Колас правёў сваё дзяцінства і менавіта мясціны Стаўбцоўскага раёна натхнілі аўтара на напісанне паэмы.