Сёння ў Ратамцы працягваецца чэмпіянат па конным спорце. Удзельнікі, а іх амаль сотня, на свежым паветры пераадольваюць дыстанцыі рознай складанасці.
Гэта дысцыпліна называецца канкурам. Максімальная вышыня перашкод на маршруце - 125 сантыметраў. Задача - як мага хутчэй і без парушэнняў дайсці да фінішу. Юлія Токар адправілася на манеж.
Манеж пад адкрытым небам у Ратамцы сёння цэнтр прыцягнення таленавітых коннікаў. Тут на працягу трох дзён праходзіць чэмпіянат па канкуры. Вершнік разам з канём павінен пераадолець маршрут з перашкодамі рознай вышыні. Дыстанцый тры, кожная пэўнай складанасці.
На суседняй арэне рыхтуе наезнікаў перад стартам Аляксей Сацук. 23-гадовы трэнер дае парады пачаткоўцам і сам выступае на спаборніцтвах. У конным спорце ён ужо 14 гадоў. І паспеў нават папрацаваць у Даніі.
Пляцоўка, дзе сёння выбіраюць лепшых, - своеасаблівая падрыхтоўка да міжнародных спаборніцтваў і алімпіяд. Конны спорт уключаны ў Алімпійскія гульні. У Беларусі таксама ёсць пуцёўка - тры ліцэнзіі ў Токіа ўжо заваяваныя. Таму спаборніцтвы для вучняў рэспубліканскага цэнтра - важны этап.
Акрамя прафесійных заняткаў, тут яшчэ праводзяць рэабілітацыю з дапамогай адаптыўнай верхавой язды. Інструктар Кацярына Кандраценка для кожнага свайго падапечнага распрацоўвае індывідуальныя методыкі. Вось, напрыклад, 4-гадовы Данііл за паўгода навучыўся на хаду стаяць на кані.
Спаборніцтвы па выездцы, трохбор'і, канкуры. Перапынак на міжнароднай арэне - толькі дадатковая фора для спартсменаў перад стартамі,
каб пасля паказаць высокія вынікі.
Чэмпіянат па конным спорце праходзіць у Ратамцы
21 мая 2020













