Чэмпіянат па фотамайстэрстве пройдзе ў Мiнску ў гэтую суботу

26 сентября 2017

Злавіць у свой аб'ектыў як мага больш птушак і атрымаць узнагароду. У сталіцы ў гэтую суботу пройдзе чэмпіянат па фотамайстэрстве. Аматары і прафесійныя арнітолагі будуць назіраць за птушкамі ў жывой прыродзе. За пяць гадзін неабходна сабраць здымкі з сініцамі, чыжамі або вераб'ямі. Галоўная ўмова - мадэлі не павінны паўтарацца. Удзельнічаць можна як у персанальным фотапаляванні, так і ў камандным. Рэгістрацыя - на сайце «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Маршрут арганізатары аб'явяць напярэдадні. Гэта абавязкова будуць лесапаркавыя зоны і сталічны вадаём. Так удзельнікі змогуць убачыць найбольшую колькасць разнастайных відаў птушак.