Чэмпіянат Беларусі па пажарна-выратавальным спорце прайшоў на базе МНС у Барысаўскім раёне

16 февраля 2020
Дзяўчаты-юніёры  пераадольвалі паласу перашкод з пажарным рукавом і пакаралі стромыя сцены са штурмавымі лесвіцамі. Усе выпрабаванні  на час. На праходжанне перашкод даецца  не больш  за 17 секунд - як ва ўмовах рэальнага пажару. 

Па выніках стартаў  першае месца занялі дзяўчаты з Мінскай вобласці. Лепшыя атлеты адправяцца летам на чэмпіянат свету ў Харватыю.