Чэмпіянат Беларусі па гоначных радыёкіраваных самалётах праходзіць над Баравой

6 сентября 2014
Сутнасць спаборніцтваў заключаецца ў тым, што спартсмены сваімі рукамі ствараюць мадэлі самалётаў па такой жа канструкцыі як сапраўдныя і ўдзельнічаюць ў гонках. На чэмпіянаце прадэманстраваны 2 віды мадэляў: аматарскія і прафесіянальныя класа ФД3. Хуткасць апошніх дасягае 300 кіламетраў за гадзіну. Пазмагацца за званне пераможца прыехалі спартсмены з усёй Беларусі, а таксама прадстаўнікі Расіі і Украіны. Усяго ў спаборніцтвах паўдзельнічае 14 каманд.

Андрэй Жыланаў, спартсмен-авіямадэліст, удзельнік спаборніцтваў: Мадэлі самалётаў кіруюцца радыёсігналам. Пілот знаходзіцца на зямлі, мадэлі ляцяць у паветры па замкнёным маршруце. Хто праляціць маршрут хутчэй за меншую колькасць часу, той і будзе пераможцам. Пераможцы ўзнагароджваюцца кубкамі, дыпломамі, граматамі. Гэты падарунак многага варты і яго вельмі няпроста дамагчыся.

Сёння лунаць у небе над Баравой самалёты будуць да 18 гадзін. Прадоўжацца спаборніцтвы таксама і заўтра.