Чэмпіянат Беларусі па фотабёрдынгу прайшоў у Мінску

7 октября 2019

Шэры журавель, сокал-пустальга і зімародак. Падчас чэмпіянату Беларусі па фотабёрдынгу менавіта гэтых птушак, занесеных у Чырвоную кнігу, убачылі ў Мінску. Удзельнікам спаборніцтва прапанавалі за пяць гадзін зняць як мага больш розных відаў крылатых. Пры гэтым трэба не толькі зрабіць якасны фотаздымак, але і вызначыць назву птушкі. Усяго ў спаборніцтве прынялі ўдзел каля 50 каманд. У асноўным   жыхары сталіцы, але былі і ўдзельнікі з іншых гарадоў - Барысава, Маладзечна, Гомеля.

Зараз удзельнікі дасылаюць свае фотаздымкі. Вынікі чэмпіянату   падвядуць   у сераду.