Чым жывуць і як развіваюцца паўднёва-ўсходнія тэрыторыі Магілёўскай вобласці

16 мая 2021
Праграма развіцця паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці працуе ўжо другую пяцігодку. Старт маштабнаму эканамічнаму і сацыяльнаму абнаўленню вобласці далі ў 2015, калі Прэзідэнт падпісаў адпаведны ўказ.

Адразу 7 раёнаў, сярод якіх Клімавіцкі, Слаўгарадскі і Чэрыкаўскі,  атрымалі магутную дзяржпадтрымку ў выглядзе льгот і прэферэнцый.  Разумеючы, што стымул дадзены добры, але рэалізавана далёка не ўсё, летась рашэннем Прэзідэнта праграма прадоўжана да 2025 года. Акцэнт па-ранейшаму на мясцовую сыравіну, сельскую гаспадарку, сацыяльную сферу, прыцягненне інвестыцый. 

Чаму столькі ўвагі менавіта да гэтых раёнаў? 6 з 7 адносяцца да пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Па гэтай прычыне адбылося скарачэнне насельніцтва, з абарачэння была выведзена значная частка сельскагаспадарчых зямель, што адбілася і на развіцці. 

Варта ўспомніць, што такую праграму хочуць рэалізаваць і на пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі землях Гомельскай вобласці. Гэта прапанаваў Прэзідэнт у канцы красавіка, наведваючы поўдзень краіны. 

Чым сёння жывуць і як развіваюцца паўднёва-ўсходнія тэрыторыі, распавядзе Ксенія Лебедзева (відэа).