Чым магла скончыцца сённяшняя несанкцыянаваная акцыя ў Мінску

25 марта 2017

Супрацоўнікі КДБ атрымалі аператыўную інфармацыю аб правакацыі, якая рыхтуецца падчас правядзення акцыі. У поле зроку праваахоўнікаў трапіў прыпаркаваны ўвечары 23 сакавіка на стаянцы ў раёне Акадэміі навук легкавы аўтамабіль. Аператыўнікамі ўстаноўлены чалавек, які пакінуў машыну ўздоўж дарогі каля дзіцячага хірургічнага цэнтра. Гэта 32-гадовы жыхар Мінска Сяргей Кунцэвіч. У аўтамабілі выяўленыя гукаўзмацняльная апаратура, правады, мікрафон, кардонныя скрынкі з дзясяткамі бутэлек, напоўненых вадкасцю з пахам гаручай сумесі і кнотамі з рыззя.

Як устаноўлена, Сяргей Кунцэвіч - прыхільнік Беларускага нацыянальнага кангрэса, лідарам якога з'яўляецца Мікалай Статкевіч. Ён раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Зараз ён затрыманы.

Напярэдадні ў Магілёўскім раёне па дарозе была затрыманая машына "Лада-Гранта" на расійскіх нумарах. Падарожнікі з Бранска, двое маладых людзей, нібы, рухаліся на экскурсію ў Брэсцкую крэпасць. Праўда, навошта турыстам такі дзіўны багаж у выглядзе пнеўматыкі і сігнальна-шумавых пісталетаў, растлумачыць яны не змаглі

Падчас праверкі дакументаў у салоне расіянаў міліцыя знайшла два пнеўматычныя пісталеты, адзін з якіх вонкава падобны на "Узі", электрашокер, металічныя кулі для пнеўматыкі, газавы балон для газавай зброі, патроны для шумавога пісталета, дубінка, шапкі з прарэзамі для вачэй, мотаэкіпіроўка і флаг Савецкай Украіны. Для якіх мэт была святлоадбівальная камізэлька ДПС і куртка з апазнавальнымі знакамі МНС РФ, маладыя людзі адказаць не змаглі. Расіянаў даставілі ў Магілёўскі райаддзел для разгляду, іх маёмасць канфіскаваная і праводзіцца праверка.

Тым часам праваахоўнікі працягваюць сваю працу, не саслабляючы пільнасць. Напярэдадні ў міліцыю паступіла інфармацыя аб тым, што нейкія людзі спрабуюць арганізаваць правакацыі супраць мірных грамадзян на мітынгу ў суботу. У трох раёнах Мінска - Ленінскім, Заводскім і Фрунзенскім - праваахоўныя органы правялі комплекс аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў. У выніку пецярых чалавек затрымалі. Ёсць падставы меркаваць, што ў планах гэтых людзей былі далёка не мірныя мэты. Зыходзячы ўжо з таго, што было выяўлена ў іх дома.

У выніку падчас вобыскаў па месцы жыхарства кожнага былі выяўленыя пнеўматычная і халодная зброя, наручнікі, лёгкаўзгаральныя рэчывы і хімічныя рэактывы, балаклавы і навучальная літаратура для анархістаў, напрыклад, кніга Эрыка Малатэста. Яшчэ некалькі кніг па зброі і тактыцы вядзення бою. Зараз дзеянням затрыманых даецца прававая ацэнка, увесь матэрыял канфіскаваны і адпраўлены на экспертызу.