Чым багатыя нетры беларускія. У наступную сераду чарговая серыя праекта "На кантролі Прэзідэнта"

10 ноября 2019
Стартуе зараз і адна вялікая справа маштабу дзяржаўнага. У Беларусі ў хуткім часе могуць пачаць здабычу базальту. Гэта зусім новы від карыснага выкапня для нашай краіны. Зараз сыравіну прадпрыемства ў асноўным закупляюць ва Украіне: у год каля 80 тысяч тон (на суму прыкладна 2-2,5 мільёна рублёў). 

Правесці даразведку і пралічыць эканамічную мэтазгоднасць распрацоўкі свайго кар'ера беларускія геолагі разлічваюць ужо ў наступным годзе. Усяго толькі за апошнія 3 гады перададзеныя ў працу каля 100 новых радовішчаў. Чым багатыя нетры беларускія. Глядзіце ў наступную сераду чарговую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта".