Чым беларусы здзівяць турыстаў?

1 апреля 2013
Аднак толькі зараз навукоўцы задумаліся пра тое, што нашу нацыянальную кухню іншаземцы ўспрымаюць па-іншаму. Вядучыя спецыялісты ў галіне кулінарыі знайшлі спосаб дапамагчы турыстам у поўнай меры адчуць густ беларускіх страў.

Канстанцін Прыдыбайла адным з першых прадэгуставаў  эксперыментальныя дранікі. Кожнаму з нас з дзяцінства вядомы і любімы густ дранікаў, аднак іншаземцам ён невядомы - усяму віной абсалютна іншыя смакавыя рэцэптары. Лепшыя розумы навукі і вядучыя шэф-кухары не маглі пакінуць гэтую праблему без увагі. Праз год на чэмпіянат свету па хакеі прыбудзе шматтысячная армія балельшчыкаў, і хацелася б накарміць іх самымі смачнымі беларускімі стравамі. Але як быць, калі яны не адчуваюць багацце густу?
(Яраслаў Касінскі, старшыня Асацыяцыі аматараў дранікаў)
(Сяргей Назарук, інжынер-тэхнолаг сферы харчавання)
Сакрэт асабліва смачных дранікаў для іншаземцаў заключаецца ў спецыяльнай сумесі, якая дабаўляецца падчас прыгатвання нацыянальнай беларускай стравы.
(Міхаіл Грыгарчык, старшыня Гільдыі шэф-кухараў Беларусі)
Тэхналогія падрыхтоўкі найсмачнейшых дранікаў апрабаваная і ўжо ўкараняецца ў вядучыя сталічныя рэстараны.
(Павел Галянкоў, член Гільдыі шэф-кухараў Беларусі, майстар барбекю)
Каб праверыць - ці сапраўды адрозніваюцца па гусце звычайныя беларускія дранікі ад стравы, прыгатаванай з дабаўленнем новай навуковай распрацоўкі для іншаземцаў, мы вырашылі спытаць меркаванне ў гасцей рэстарана.