ЧЕ-2020 па футболе стартуе сёння - прамыя трансляцыі на каналах Белтэлерадыёкампаніі

11 июня 2021
Сапраўднае свята для аматараў футбола пачынаецца ўжо сёння. Доўгачаканы чэмпіянат Еўропы, з-за пандэміі перанесены на год, стартуе ў італьянскім Рыме. Усяго ж галоўны турнір Старога Свету прымуць 11 гарадоў дзесяці краін. На стадыёне "Алімпіка" ў матчы адкрыцця сустрэнуцца зборныя Італіі і Турцыі. Чакаецца, што з трыбун за гульнёй будуць назіраць каля 30 тысяч балельшчыкаў. Беларусы змогуць атрымаць асалоду ад Еўра на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Прамая трансляцыя з Рыма матча Турцыя - Італія пачнецца ў 21:45.