Чат-бот у ролі анлайн-памочніка

20 февраля 2018

Дадатковыя карысныя опцыі для жыхароў сталіцы развіваюць у кантакт-цэнтры жыллёва-камунальнай гаспадаркі – 115.бел. Так, найбліжэйшым часам мабільны чат-бот зможа не толькі адказваць на запыты карыстальнікаў у месенджарах, але і сам прапануе жыхарам рассылку актуальнай інфармацыі. Напрыклад, падкажа, калі адбудзецца часовае адключэнне вады. Для гэтага будзе неабходна даць згоду на такое анлайн-апавяшчэнне і пазначыць свой адрас.

Паслугай чат-бота ўжо скарысталіся амаль 350 тысяч мінчан. Усяго ж летась кантакт-цэнтр жыллёва-камунальнай гаспадаркі сталіцы прыняў больш за паўтара мільёна запытаў.