Надзвычайнае здарэнне, нагадаем, адбылося напярэдадні. Плошча разбурэння склала каля 600 квадратных метраў. Пацярпелых няма, як і змен радыяцыйнай абстаноўкі ў наваколлях станцыі. Адзначым, гэты будынак не з'яўляецца часткай канструкцый так званага аб'екта Сховічша, пабудаванага над аварыйным энергаблокам пасля выбуху ў 86 годзе. Зараз над чацвёртым энергаблокам будуюць новае бяспечнае сховішча. Саркафаг разлічаны на 100 гадоў эксплуатацыі.














