Частку набярэжнай Свіслачы назавуць у гонар воінаў–інтэрнацыяналістаў

10 февраля 2015

Такое рашэнне прынялі дэпутаты на пазачарговай сесіі Мінскага гарадскога савета. Ініцыятарам перайменавання выступіла грамадская арганізацыя «Памяць». Падтрымалі ідэю і жыхары сталіцы. Набярэжная звяжа берагавую лінію ракі Свіслач ад гасцініцы "Беларусь" да Вострава мужнасці і смутку, які адкрылі  яшчэ 20 гадоў таму ў памяць беларусаў, якія загінулі ў Афганістане. Прысваенне назвы будзе прымеркавана да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які адзначаецца ў Беларусі 15 лютага.