Чарльз Кушнер выдзеліць сродкі на ўзвядзенне мемарыяльнага знака аб вязнях гета

26 сентября 2017

Бацька зяця Дональда Трампа выдзеліць сродкі на ўзвядзенне мемарыяльнага знака ў памяць аб вязнях Навагрудскага гета. Плануецца, што на цырымонію адкрыцця прыедуць члены сям'і Кушнераў. Пра гэта стала вядома сёння падчас адкрыцця скульптуры расстралянай яўрэйскай дзяўчынкі Міхлы Сасноўскай. На адкрыццё кампазіцыі прыехалі дыпламаты, прадстаўнікі яўрэйскіх суполак свету і сваякі былых вязняў.

Сродкі на ўзвядзенне памятнага знака ахвяраваў мясцовы бізнесмен з Навагрудка Сяргей Коваль. Побач са скульптурай дзяўчынкі з'явіцца мемарыяльны знак - так званая сцяна памяці. Яе адкрыюць у наступным годзе - у 75-ю гадавіну ўцёкаў вязняў з гета. Даўжыня сцяны складзе каля 15 метраў, вышыня - да 3.