Любанскі раён узначаліць Сяргей Казецкі. Новы кіраўнік і ва Уздзе. Цяпер гэтым раёнам будзе кіраваць Сяргей Ляўковіч. Ён выхадзец з Лагойскага раёна, дзе і атрымаў вялікі вопыт кіруючай работы, у прыватнасці, у сферы сельскай гаспадаркі. Адпаведнае рашэнне прынята на сесіі Уздзенскага райсавета дэпутатаў. Пасведчанне старшыні раёна Сяргей Ляўковіч атрымаў асабіста з рук губернатара Мінскай вобласці Сямёна Шапіры.
Напярэдадні новы кіраўнік таксама з'явіўся ў Бярэзінскім раёне - яго ўзначаліў Аляксандр Бабічаў. А Пухавіцкім з гэтага часу кіруе Сяргей Ленкавец. Іх кандыдатуры таксама зацвердзілі мясцовыя дэпутаты.













