Cэлфі на фоне Пізанскай вежы, не выязджаючы з Гомеля

19 декабря 2016

Зрабіць сэлфі на фоне Пізанскай вежы або дубайскага паруса, не выязджаючы з Гомеля. У гарадскім парку да Новага года з'явіліся вядомыя архітэктурныя славутасці свету. Эксклюзіўныя светлавыя помнікі - распрацоўка супрацоўнікаў гомельскага прадпрыемства "Гарсвятло". Прычым вугал нахілу Пізанскай вежы - такі ж як і ў арыгінала, а гадзіннік знакамітага Біг-Бэна паказвае рэальны час. У гомельскім святлапарку ёсць таксама Эйфелева вежа, егіпецкія піраміды, расійскі Крэмль, а таксама сімвалы Беларусі - Нацыянальная бібліятэка і Брэсцкая крэпасць.

Зараз гэта адно з самых папулярных месцаў у Гомелі. Усе светлавыя сімвалы свету будуць знаходзіцца тут   да старога Новага года.