Cёння ў ток-шоу "Форум" успамінаем Аляксандра Ціхановіча

27 марта 2017

Суперхіты і галоўныя канцэртныя пляцоўкі. Яму былі рады заўсёды і ўсюды. А якім ён быў за кадрам? Прайшло амаль два месяцы з таго дня, калі не стала Аляксандра Ціхановіча.

І сёння ў ток-шоу "Форум" - успаміны калег, прыхільнікаў і сябры з паўвекавым стажам, якія ведалі Ціхановіча задоўга да звання "народны". Яны сабраліся ў студыі для таго, каб расказаць аб самых невядомых старонках з жыцця аднаго з самых вядомых і любімых артыстаў. Сёння ў 20:00 на "Беларусь1".