Cёння ў сталіцы ўшаноўвалі ветэранаў вайны і працы

11 октября 2017
Сёння ж у сталіцы ўшаноўвалі ветэранаў вайны і працы. "Пераможцы часу" - яны вядуць актыўнае насычанае жыццё. Узнагароды атрымалі 20 удзельнікаў - тыя, хто яшчэ працуюць, удзельнічаюць у грамадскіх ініцыятывах, дзеляцца сваім вопытам і ведамі з маладымі людзьмі. Гэта пісьменнікі, выкладчыкі, урачы, мастакі, ваенныя, якія перасягнулі 85-гадовы ўзрост.

У сталіцы сёння жывуць больш за 200 тысяч сталых людзей. Апошнім часам яны ўсё больш актыўна займаюцца спортам, асвойваць камп'ютар і Інтэрнэт.