Cёння ў эфіры першы суперфінал шоу "Я ведаю!"

28 апреля 2018

На тэлеканале "Беларусь 1" вырашыцца бітва інтэлектаў. Ужо сёння ў эфіры - першы суперфінал нашумелага інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!". Гледачы першай кнопкі змогуць даведацца імёны самых эрудыраваных беларускіх школьнікаў у паралелі сярэдняй і старэйшай школы. "Я ведаю!" - гэта тэлегульня, якая дазваляе юным здольнасцям прадэманстраваць свой інтэлектуальны патэнцыял на ўсю краіну. "Я ведаю!" - гэта сумесны праект галоўнага медыяхолдынга краіны і Міністэрства адукацыі. Пераможцы першых выпускаў праграмы і фіналісты шоу, якія набралі максімальную колькасць балаў, пазмагаюцца ў інтэлектуальнай сутычцы. Цыкл суперфіналаў тэлеконкурсу складзе 7 вострасюжэтных выпускаў. Такім чынам, новыя імёны беларускага вундэркінда - кожную суботу ў 14:00 на першай кнопцы.