Cёння раніцай cнегапад накрыў сталіцу і Мінскую вобласць

21 марта 2018

Вясна зноў адступае. Моцны снегапад сёння раніцай накрыў сталіцу і Мінскую вобласць. Плюс на слупках тэрмометраў зноў змяніўся на мінус, гэта прывяло да галалёду. Камунальныя службы сочаць за станам гарадскіх вуліц -- прыбіраць снег пры неабходнасці выходзіць спецтэхніка, а каб мінімізаваць рызыку галалёдных траўм пешаходныя дарожкі пасыпаюць пяском. Ускладняе такое надвор'е і дарожную сітуацыю. Дзяржаўтаінспекцыя раіць быць асабліва ўважлівымі за рулём.

Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, да заўтра завіруха спыніцца. А вось у пятніцу снегапады ў сталіцу і Мінскую вобласць могуць зноў вярнуцца.