Cёння Міжнародны дзень Зямлі

22 апреля 2020
Штогод па ўсім свеце гэтаму святу прысвячаюць дзясяткі экалагічных праектаў і акцый па навядзенні парадку. Асаблівую ўвагу добраўпарадкаванню надаюць і ў Беларусі. Больш як 100 тысяч дрэў высадзяць гэтай вясной. Уладкоўваюць зараз і месцы адпачынку, помнікі і мемарыялы. Працаваць эфектыўна дапамагае зваротная сувязь. Ініцыятывы мясцовых жыхароў у розных кутках краіны прымаюць профільныя ведамствы. Добраўпарадкаванне крыніц, дадатковае азеляненне тэрыторый - толькі частка карысных ідэй. 

Экаініцыятывы рэалізуюць у розных гарадах. Напрыклад, дапамагчы ў азеляненні Мінска мясцовыя жыхары могуць дзякуючы праекту "Зялёны двор разам".