З афіцыйным візітам у Беларусь прыбыла кіраўнік Праграмы развіцця ААН Хелен Кларк

28 мая 2014

З першым афіцыйным візітам у Беларусь сёння раніцай прыбыла кіраўнік Праграмы развіцця ААН Хелен Кларк. У рамках паездкі яна сустрэнецца з міністрам замежных спраў нашай краіны Уладзімірам Макеем, а таксама з кіраўнікамі Мінэканомікі і МНС. Акрамя таго, кіраўнік ПРААН наведае тэрыторыі, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


На перамовах будзе абмяркоўвацца будучыня супрацоўніцтва Беларусі і ПРААН, а таксама вопыт рэалізацыі сумесных праектаў, у тым ліку па чарнобыльскай праблематыцы. Акрамя таго, 31 мая Дар'я Домрачава стане першай беларускай, якая ўдастоілася гонару быць паслом добрай волі Праграмы развіцця ААН у Беларусі.