Cа жніўня ў Беларусі вырастуць пенсіі

22 июля 2019
Адпаведнае рашэнне прынята Прэзідэнтам. Чарговы крок па падтрымцы тых, хто выйшаў на заслужаны адпачынак, звязаны з ростам прыбыткаў тых, хто працуе. Дадатак выплат па ўзросце больш як на 6 з паловай працэнтаў. На рукі атрымаюць у сярэднім каля 432 рублёў. Грошы на гэты пераразлік вылучаюцца з пазабюджэтнага фонду сацабароны - каля 70 мільёнаў рублёў. Паэтапнае павышэнне пенсій па ўзросце дазволіць па годзе выйсці на запланаваныя суадносіны яе з сярэдняй зарплатай па краіне 40 працэнтаў.