З 11:30 да 14:00 "Полымя міру" пранясуць па Мінску. Улічвайце гэта падчас планавання маршруту

18 июня 2019

З-за эстафеты "Полымя міру" ў Мінску адкарэктаваны вулічны трафік. Сёння з 11:30 да дзвюх гадзін дня агонь у сталіцы пранясуць па маршруце:  праспект Незалежнасці - Нацыянальная бібліятэка - плошча Я. Коласа - плошча Перамогі - праспект Незалежнасці - Белдзяржцырк -  Кастрычніцкая плошча. Вадзіцелям і пасажырам грамадскага транспарту варта ўлічваць гэта  падчас планавання маршруту.