БЧД сустрэла двухмільённага пасажыра

20 декабря 2017

Пасажыраў Мінскага чыгуначнага вакзала сёння праводзілі і сустракалі пад гукі сімфанічнага аркестра. Падставай паслужыла круглая дата: Беларускай чыгунцы - 155!

Як адзначылі спецыялісты, за апошнія гады значна аднавіўся рухомы састаў, сярэдняя хуткасць цягнікоў вырасла да 86 кіламетраў, а месцамі і да 120 кіламетраў за гадзіну. Сёлета паслугамі чыгункі скарысталіся амаль 80 мільёнаў пасажыраў.

Сёння ўшаноўвалі і двухмільённага пасажыра, які набыў білет праз Інтэрнэт. Уладальнікам шчаслівага білета стаў мінчанін Ілья Кашпур. Удачу маладому чалавеку прынёс рэйс па маршруце Мінск - Брэст - Варшава. Прадстаўнікі чыгункі ўручылі пасажыру сертыфікат, які дазволіць карыстацца VIP-залай чакання на працягу года. Дарэчы, кожны шосты чыгуначны білет беларусы купляюць праз Інтэрнэт.