Былому намесніку міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі вынесены прысуд

16 ноября 2017

8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй. Былому намесніку міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі сёння вынесены прысуд. Суд Заводскага раёна прызнаў Дзмітрыя Бегуна вінаватым у атрыманні хабару ў буйным памеры. Паводле версіі следства, ён атрымаў ад прадпрымальніка больш за 14 тысяч рублёў і 5 тысяч долараў. Акрамя таго, яго пазбавяць спецыяльнага звання палкоўніка ўнутранай службы. Памагаты Бегуна бізнесмен Аляксандр Грыц прызнаны вінаватым у падбухторванні да давання хабару і прыгавораны да 5-ці гадоў дамашняй хіміі. Ён вызвалены ў зале суда. Прыгавор можа быць абскарджаны.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя