Бюст узбекскага пісьменніка Алішэра Наваі адкрылі ў Мінску

29 июля 2019

Сяброўства Беларусі і Узбекістана набыло новы сімвал і ў культурнай сферы. У Мінску сёння ўрачыста адкрылі скульптуру знакамітага паэта, філосафа, мысліцеля і дзяржаўнага дзеяча XV стагоддзя  Алішэра Наваі. Яго сусветная спадчына - гэта больш за 3 тысячы лірычных вершаў і навуковых прац. У аснове шматлікіх літаратурных твораў  сярэдневяковы варыянт узбекскай мовы. Імя Наваі  носяць дзяржаўны музей і нацыянальная бібліятэка Узбекістана. А скульптуры  ўпрыгожваюць Маскву, Ташкент, Баку і Токіа.

Культурную эстафету прыме заўтра Белдзяржфілармонія. Там выступяць майстры мастацтваў Узбекістана. Тэлеверсію канцэрта  пакажа канал "Беларусь 3"  у гэтую суботу,  3 жніўня,  у 16:25.