Быць асцярожнымі падчас неспрыяльных умоў надвор'я раяць ратавальнікі

12 мая 2020
Аранжавы ўзровень небяспекі на сёння абвешчаны ў многіх раёнах. Быць асцярожнымі падчас неспрыяльных умоў надвор'я раяць ратавальнікі. З-за моцнага ветру рэкамендуецца па магчымасці заставацца дома. На вуліцы абыходзіць старыя будынкі, а таксама паркаваць аўтамабілі на адлегласці ад дрэў і слупоў электраперадачы.


Парады для аўтамабілістаў


Асабліва ўважлівымі гэтымі днямі неабходна быць аўтамабілістам. Вадзіцелям рэкамендуюць улічваць стан дарожнага пакрыцця і выбіраць аптымальную хуткасць руху, а таксама пазбягаць рэзкіх перастраенняў і тармажэнняў.