Хутка, мабільна і камфортна. У Мінску спланаваны асноўныя маршруты да чэмпіянату.

8 мая 2014

Сталічны транспарт загадзя падрыхтаваўся да сустрэчы з хакейнымі балельшчыкамі. З дынамікаў у салонах аўтобусаў і тралейбусаў, трамваяў і метро ўжо даўно чуваць аб'явы аб прыпынку на замежнай мове. Да таго ж на гэтым тыдні горад перайшоў на новы рэжым працы асноўных маршрутаў. Для стварэння камфортных умоў і большай зручнасці гасцей скарочаны інтэрвалы руху транспарту.


А з 9 мая пачнуць функцыянаваць яшчэ 11 дадатковых маршрутаў, якія забяспечаць прамыя сувязі з усімі аб'ектамі чэмпіянату.


Да Мінск-Арэны з 9 па 25 мая можна будзе даехаць ад станцыі метро Няміга на аўтобусе №1С, з аўтавакзала Цэнтральны - №911С, а таксама на тралейбусе 10Д ад станцыі метро Пушкінская.


З 9 па 22 мая пачнуць працаваць спецыяльныя маршруты да Чыжоўка-Арэны: аўтобусы №913С ад аўтавакзала Цэнтральны, №914С ад Мінск-Арэны, №951 ад Лошыцы, а таксама тралейбус №926 ад станцыі метро Аўтазаводская.


Ад лядовых пляцовак да самай вялікай зоны гасціннасці - студэнцкай вёскі на праспекце Дзяржынскага - у абодва напрамкі пачнуць курсіраваць аўтобусы №919С і №920 С, а таксама №916 экспрэс ад Нацыянальнага аэрапорта праз Цэнтральны аўтавакзал.


Для тых, хто на хакейныя матчы збіраецца прыехаць на ўласным аўтамабілі, каля спартыўных аб'ектаў прадугледжаны стаянкі, разлічаныя на 9 тысяч машын.


Мінчанам і гасцям горада таксама трэба звярнуць увагу і на змяненні ў працы гарадскога транспарту у Дзень Перамогі.


9 мая сваю працу зменіць сталичная падземка. Падчас святочнай цырымоніі на плошчы Перамогі пасадка і высадка пасажыраў на гэтай станцыі ажыццяўляцца не будзе да заканчэння мерапрыемства.