Будучых стаматолагаў з Беларусі, Нарвегіі, Малдовы і Арменіі плануюць навучаць па адзінай праграме

30 сентября 2019

Будучыя стаматолагі  з Беларусі, Нарвегіі, Малдовы і Арменіі  могуць пачаць навучацца па адзінай праграме. Пра гэта сёння гаварылі ў медуніверсітэце  падчас міжнароднай стаматалагічнай канферэнцыі. Па новых навучальных планах будуць займацца ва ўсіх універсітэтах, якія ўдзельнічаюць у міжнародным праекце. У першую чаргу праграма скіравана  на памяншэнне ракавых захворванняў поласці рота ў пацыентаў. Для гэтага наладжаны абмен вопытам паміж ВНУ. Так, беларускія студэнты і выкладчыкі  паспяхова прайшлі стажыроўку ў нарвежскім універсітэце. А наша краіна  прыняла замежных спецыялістаў.

Даніэла Кастэа, міжнародны каардынатар праекта (Нарвегія): "Зараз самае важнае -  дасягнуць паміж стаматолагамі-практыкамі і даследчыкамі ў галіне паталогіі ўзаемаразуменняя і агульнага выніку. А менавіта падрыхтаваць новыя падыходы для выяўлення захворванняў на ранніх стадыях. Напрыклад, да гэтага стаматолагі займаліся толькі лячэннем зубоў, а наша задача - навучыць іх дыягнаставаць розныя паталагічныя станы і хутка іх ліквідаваць".

Дарэчы, ужо распрацоўваецца электронная платформа для навучання студэнтаў-стаматолагаў. Удзельнікі дадзенага праекта з розных краін  у анлайн-рэжыме  змогуць вывучаць паталогіі слізістай абалонкі поласці рота.