Будучыя прызыўнікі акунуліся ў армейскія будні 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады

5 декабря 2019
Акунуцца ў армейскія будні. Такую ўнікальную магчымасць прапанавала магілёўскім школьнікам 188-ая гвардзейская інжынерная брыгада. Яе гераічнае мінулае звязана і з прарывам блакады Ленінграда ў 1943 годзе, і з вызваленнем Мінска. Будучыя прызыўнікі пазнаёміліся з побытам вайскоўцаў, даведаліся, напрыклад, як правільна падшываць каўнерыкі, змаглі прымерыць ваенную амуніцыю і нават адчуць сябе вадалазамі. Дарэчы,  брыгада  адзіная ў краіне рыхтуе спецыялістаў для работы пад вадой, прычым для ўсіх сілавых структур, у тым ліку спецпадраздзялення "Алмаз".

Спецыялістамі брыгады на тэрыторыі вобласці абясшкоджана за год звыш 300 адзінак выбухованебяспечных прадметаў.  Паказалі школьнікам і аднаўленне пераправы з дапамогай спецтэхнікі.