Студэнты-медыкі Гомеля атрымалі ў падарунак абноўлены інтэрнат. Корпус больш як на паўтысячы жыхароў прайшоў поўны капрамонт: новыя інжынерныя сеткі, вода-, электразабеспячэнне, ацяпленне, новыя ліфты, аконныя і дзвярныя блокі. Абнавілі ўсё ад даху і фасада да мэблі і сантэхнікі. Усталявана сучасная бытавая тэхніка. Праект рэканструкцыі рэалізавалі за сродкі рэспубліканскага бюджэту.
Са з'яўленнем гэтага корпуса ВНУ цалкам закрыла патрэбнасць у месцах для іншагародніх студэнтаў.













