Будучыя чэмпіёны з карысцю для здароўя праводзяць час у спартыўных лагерах

19 августа 2020
Ні дня без трэніроўкі  нават на канікулах. Будучыя чэмпіёны з карысцю для здароўя праводзяць час у спартыўных лагерах. Так, у Мінскім раёне  гэтымі днямі адпачываюць і трэніруюцца юныя футбалісты, баскетбалісты і канькабежцы. Спартсмены ад 7 да 17 гадоў прыязджаюць цэлымі камандамі. У аздараўленчым комплексе "Зялёны бор" для іх найноўшыя гульнявыя пляцоўкі, зала для валейбола і басейн. Усе спартыўныя заняткі праводзяць вопытныя трэнеры.

Толькі ў гэтым спартыўным лагеры за лета адпачнуць і палепшаць фізічную форму больш за тысячу юных спартсменаў.