Будслаў сёння прымае вернікаў з усяго свету

1 июля 2016

Фестываль, арганізаваны каталіцкай царквой і прысвечаны шанаванню іконы Маці Божай Будслаўскай, пройдзе ўжо 26-ы раз і будзе прысвечаны чвэрці стагоддзя ад заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Ужо больш як тыдзень у невялікае мястэчка ў Мядзелскім раёне ідуць пешыя пілігрымы з розных куткоў Беларусі, Расіі, Польшчы і Літвы. Вернікі прыбываюць, каб пакланіцца больш як 400-гадоваму абразу Маці Божай Будслаўскай - цудадзейны абраз захоўваецца ў касцёле Узнясення Святой Дзевы Марыі. Ганаровым госцем цяперашняга форуму стане асабісты прадстаўнік Папы Рымскага кардынал Крыстоф Шонбарн.