Брусніцы пачалі збіраць у цэнтральным рэгіёне

26 августа 2016

Ягаду збіраюць не толькі для ўласных патрэб, але і здаюць у спажывецкія таварыствы. Сёлета сярэдняя цана складае 1 рубель 20 капеек. Вілейскія спажыўкааператары за першыя дні нарыхтавалі 200 кілаграмаў вітаміннага прадукту. Капыльскія – 150. Менавіта гэтыя раёны і лічацца самымі ўраджайнымі. Аб першых зборах брусніц – рэпартаж Юліі Токар.

Морс з брусніц, варэнне і пірагі - асноўныя летнія дэсерты, якімі Вольга Клопава песціць сваіх блізкіх. Таму па лясныя дары накіроўваецца адразу, як пачынаецца сезон каштоўнай ягады. Літаральна за гадзіну пяцілітровае вядро ўжо напалову поўнае.

Гэтыя вілейскія лясы займаюць плошчу амаль 7 тысяч гектараў. Растуць пераважна сосны. Менавіта ў такіх гаях найчасцей і сустракаюцца святлолюбівыя брусніцы. За ягаднай разнастайнасцю пільна сочаць ляснічыя. Існуе нават спецыяльная карта.

Сезон збору брусніц пачаўся менш як тыдзень таму. Парушальнікаў чакала адміністрацыйная адказнасць - штраф да 400 рублёў.

У дапамогу лясной ахове – сучасныя тэхналогіі.

Навінка сезона – квадракоптар. Такіх у Мінскай вобласці пакуль два. Дыстанцыйны апарат у радыусе кіламетра дазваляе выявіць парушэнні. Відэа- і фотасігналы адразу перадаюцца на планшэт.

Брусніцы збіраюць не толькі для ўласных патрэб, многія здаюць кааператарам. Сёлета цана складае рубель 20–30 у залежнасці ад раёна. У першыя дні ў краіне ўжо нарыхтавана больш за паўтары тысячы кілаграмаў, у тым ліку і Мінскай вобласцю. Ягадныя плантацыя цэнтральнага рэгіёна лічацца самымі ўраджайнымі.