БРСМ працягвае акцыю "Аднаўленне святынь Беларусі" - чарговы прыпынак у маршруце - аграгарадок Кадзіна

23 апреля 2023

Калі аб'ядноўвае гісторыя і вера. БРСМ працягвае рэспубліканскую акцыю "Аднаўленне святынь Беларусі". У кожным рэгіёне актывісты займаюцца добраўпарадкаваннем крыніц, цэркваў і манастыроў. Чарговым прыпынкам у маршруце праекта стаў аграгарадок Кадзіна. Валанцёры навялі парадак на тэрыторыі мясцовага храма: ачысцілі кветнікі ад лісця, пафарбавалі агароджы і азнаёміліся з гісторыяй Магілёўскага раёна.

Захаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў - галоўная мэта праекта па аднаўленні святынь Беларусі.