БРСМ павіншавалі біятланістак акцыяй "За любімую Беларусь!"

23 февраля 2018

Актывісты Беларускага саюза моладзі вырашылі павіншаваць нашых біятланістак маштабнай акцыяй "За любімую Беларусь!". У адным з гандлёвых цэнтраў размясцілі банэр, дзе ўсе ахвотнікі маглі пакінуць словы падтрымкі алімпійскаму квартэту.

Плакат з пажаданнямі ў далейшым перададуць нашым каралевам біятлона, якія, безумоўна, заслужылі такую моцную любоў балельшчыкаў.