"Студэнту года" - падарожжа ў Стакгольм

9 декабря 2015

БРСМ падводзіць вынікі 5-га рэспубліканскага спаборніцтва "Студэнт года -  2015". Галоўны прыз - падарожжа ў Стакгольм. За тытул лепшага студэнта змагаліся 9 прэтэндэнтаў - гэта фіналісты абласных тураў. Інтэрактыўная пляцоўка з праектамі ўдзельнікаў разгарнулася ў Мінскім лінгвістычным універсітэце. Адзначым, усе студэнты - не толькі творчыя маладыя людзі, але і выдатнікі. Згодна з умовамі конкурсу, сярэдні бал паспяховасці павінен быць не ніжэйшы за 8. Паралельна ішло галасаванне і ў сетцы Інтэрнэт у намінацыі "Студэнт года анлайн". Уладальніцай гэтага тытула стала Марыя Марчук з універсітэта радыёэлектронікі.

Сёлета "Студэнт года" папярэднічаў вялікаму моладзеваму форуму. Ужо заўтра на пляцоўцы Белдзяржуніверсітэта збярэцца студэнцкі актыў краіны - сакратары ячэек Саюза моладзі і валанцёры, каб абмеркаваць надзённыя праблемы.