БРСМ падвёў вынікі года

8 февраля 2014

Самая масавая маладзёжная арганізацыя Беларусі - БРСМ - падвяла вынікі года. Прычым, толькі тым, што зроблена, вырашылі не абмяжоўвацца, і для ўсіх, хто сабраўся, акрэслілі найбліжэйшыя планы. І тут не толькі патрыятычнае выхаванне і студэнцкія атрады. Што яшчэ?


Рэпартаж Алесі Высоцкай. Пра гэтага чалавека яго калегі гавораць так: жыве і дыхае патрыятычным рухам. І калі чалавек захапляецца сам, за ім цягнуцца іншыя. Гісторык па адукацыі Віктар Іваноў займаецца рэканструкцыяй гістарычных падзей.


Стараннямі яго хлопцаў у Брэсцкай крэпасці знойдзеныя астанкі 50 савецкіх салдат. 10 імёнаў устаноўлена. Справы добрыя мелі і міжнародны рэзананс.


За год Cоюз моладзі зрабіў столькі, што толькі пералік акцый зойме некалькі старонак. Сярод самых яркіх - Добрае сэрца, дзе працавалі валанцёры. 100 ідэй для Беларусі, дзе знайшліся маладыя таленты, здольныя даць імпульс развіццю інавацыйнай эканомікі.


Маштабны форум Маладосць. Традыцыі. Будучыня, у якім прыняў удзел Кіраўнік дзяржавы. Адзначылі годна 95-годдзе Усесаюзнага камсамола і паўвекавы юбілей беларускіх студэнцкіх атрадаў.


Яркія ўспаміны пакінулі студатрады. За год былі працаўладкаваныя амаль 70 тысяч маладых людзей. Беларускія студэнты працавалі нават на будаўніцтвах Ямала і ў Краснадарскім краі.


Ігар Бузоўскі - першы сакратар ЦК БРСМ у ацэнцы працы самакрытычны. Вынік, гаворыць, нядрэнны, але заўсёды хочаццага большага. І самым галоўным дасягненнем заве стаўленне моладзі да новых праектаў. Цікавасць расце.


Наперадзе цэлы год, а значыць, крэатыўныя ініцыятывы і ідэі будуць з'яўляцца зноў. Моладзь, напэўна, чакаюць новыя кірункі ў працы студатрадаў, новыя адкрыцці і новыя сябры.


Чым незвычайным зацікавіць юнакоў сёлета - Віктар Іваноў ужо ведае. Будзе і Марафон мужнасці, дзе кожны зможа паказаць свае таленты, і праца ў Брэсцкай крэпасці, дзе зямля захоўвае яшчэ шмат загадак.