БРСМ плануе працаўладкаваць больш як 10 000 студэнтаў

20 апреля 2015

Запіс у студатрады пачаўся ў сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных установах, а таксама ў ВНУ нашай краіны. Навучэнцам, якія жадаюць атрымаць дадатковы прыбытак, неабходна падаць білет члена БРСМ, а затым запоўніць анкету. Азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй можна на сайце арганізацыі.

Акрамя таго, аб'яднанне дае магчымасць далучыцца да студэнцкага атрада і праз сацыяльныя сеткі. Дарэчы, у гэтым працоўным семестры галоўнай маладзёжнай будоўляй па-ранейшаму застаецца пляцоўка ўзвядзення АЭС.

Беларускія студатрады сёлета прымуць удзел і ў будаўніцтве касмадрома "Усходні" ў Расіі. У Амурскую вобласць адправяцца больш за 100 маладых хлопцаў і дзяўчат. А ў Беларусі з візітам у адказ чакаюць актывістаў расійскага саюза моладзі.