Браніраваныя машыны "Кайман" паступілі на ўзбраенне віцебскім дэсантнікам

15 февраля 2019

Віцебскія дэсантнікі прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане. Сімвалічна, што менавіта сёння ім на ўзбраенне паступілі браніраваныя машыны "Кайман". Брутальны драпежнік - распрацоўка 140-га рамонтнага завода. Машына абсталяваная дызельным рухавіком магутнасцю 170 конскіх сіл і адрозніваецца высокай праходнасцю. Беларускі бранявік здольны разганяцца да 100 кіламетраў за гадзіну па шашы, упэўнена перасоўвацца па перасечанай мясцовасці і пераадольваць водныя перашкоды.

Вадзім Дзенісенка, камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі: "Прынцыпова новая машына. Гэта ўжо цалкам іншы клас тэхнікі. Тыя патрабаванні, якія мы закладвалі да гэтай машыны, увасобленыя ў поўным аб'ёме".

Шматфункцыянальная машына прызначана для разведвальна- дыверсійных аперацый, патрулявання, суправаджэння калон, міратворчых аперацый.