Брыгады па рамонце абсталявання высакавольтных падстанцый змагаліся за званне лепшых у прафесіі

20 июня 2016

Рамонт электратрансфарматара, дапамога пасля ўдару токам і тушэнне пажару на падстанцыі – брыгады па рамонце абсталявання высакавольтных падстанцый змагаліся за званне лепшых у прафесіі. Выпрабаванні праходзілі на трэніровачным палігоне ў Стоўбцах. Як працуюць прафесіяналы - убачыў Ян Пашкевіч.

Замяніць вялікую фарфоравую ізаляцыю для майстра Сяргея Ляўкевіча задача не больш складаная, чым выкруціць лямпачку. Спецыяліст жартуе, што рыхтаваўся да спаборніцтваў з першага дня працы. І вось цяпер з 15-гадовым стажам за плячыма прадстаўляе зборную Лідскага раёна.

Рамонт элементаў падстанцыі, пошук ненадзейных правадоў і першая дапамога пацярпелым – рамонтныя брыгады з кожнай вобласці Беларусі вызначалі лепшых у шасці выпрабаваннях на трэніровачным палігоне ў Стоўбцах. Дзеля бяспекі ўсё абсталяванне абясточылі.

Большасць элементаў электрычнай падстанцыі запоўнены мінеральным маслам. Яно абмяжоўвае рух электронаў, але пры ўцечцы трансфарматар можа ўспыхнуць і стаць правадніком 10 тысяч вольт. Уменне аказаць першую дапамогу пацярпелым ад такога разраду – таксама абавязак электрыкаў.

Першае ж месца ў агульнакамандным заліку, а таксама кваліфікацыю на міжнародныя спаборніцтвы ў выніку атрымала зборная Стаўбцоўскага раёна. Ужо ў верасні рамонтная каманда з цэнтральнага рэгіёна прадставіць краіну на алімпіядзе па прафесійным майстэрстве, якая пройдзе ў Казахстане.

Рыхтавацца да спаборніцтваў майстры будуць у палявых умовах, дзе іх прафесійныя уменні атрымаюць самую важную адзнаку.