Брэсцкі рэгіён рыхтуецца да Пятага Усебеларускага народнага сходу

15 июня 2016

Асноўныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэсцкага рэгіёна сёння абмеркавалі дэлегаты ад вобласці, якія прадставяць яе на Пятым Усебеларускім народным сходзе.

Нарада праходзіла ў фармаце канферэнцсувязі. Так, у наступныя пяць гадоў у Брэсцкім рэгіёне будзе рэалізавана 16 важных інвестпраектаў. Стаіць задача нарасціць тавараабарот, вырашыць праблему занятасці і падрыхтоўкі кадраў, пашырыць экспартныя рынкі і прыцягнуць больш замежнага капіталу.

Дэлегаты таксама прааналізавалі поспехі і дасягненні мінулых пяці гадоў. Сапраўдны прарыў адбыўся ў медыцыне, упершыню адзначаны натуральны прырост насельніцтва, у рэгіёне пабудавана больш за 60 спартыўных аб'ектаў, у пяць разоў павялічыўся турыстычны патэнцыял. Абнавілася матэрыяльна-тэхнічная база ў АПК, што пацягнула рост прадукцыі на 20%. Па колькасці пабудаванага жылля Брэсцкая вобласць на трэцім месцы пасля Мінска і цэнтральнага рэгіёна.