Брэсцкі рачны порт змяняе прапіску

3 августа 2014

Брэсцкі рачны порт змяняе прапіску: пераязджае за межы горада.


Як будуць выглядаць новыя водныя вароты, і навошта патрэбна партовая перабудова - цікавілася Вікторыя Патоня. Порт у цэнтры Брэста існуе з 40-ых гадоў мінулага стагоддзя. Сёння праз яго праходзіць больш як 3 мільёны тон пяску, шчэбню і гравію. Пытанне пераносу водных варот за горад абмяркоўваўся яшчэ ў 80-ые. Але толькі тры гады таму ўдалося прыступіць да рэалізацыі праекта.


Новым пунктам дыслакацыі прычала выбралі тэрыторыю каля дачнага масіва ў вёсцы Ямно Брэсцкага раёна.


Пакуль мы бачым толькі абрысы будучыні рачнога порта. І месца будаўніцтва вылучана невыпадкова - тут ужо здабываюць пясок. Характэрна, што будаўнікам прыйшлося ствараць акваторыю, у літаральным сэнсе, у чыстым полі. Тут пабудуюць прычал, і менавіта сюды будуць прыбываць грузы.


Генпадрадчык прызнаецца: такіх аб'ектаў прадпрыемства яшчэ не будавала. Але гэтым і цікавая праца.


Усяго такіх паль трэба забіць больш як тысячу. Выкарыстоўваецца спецыяльная тэхналогія - палі злучаюцца як пазлы. Гэта і забяспечвае трываласць.


Порт зойме 15 гектараў зямлі. Згодна за праектам, тут будуць адміністрацыйны корпус, склады, заправачная станцыя і майстэрні. А вось рудавозы рамантаваць будуць на ранейшым месцы.


Перавагі новай прапіскі порта відавочныя. Выйграюць рачнікі, будаўнікі і тым больш гараджане. Эколагі таксама лічаць вылучанае месца аптымальным. І не выключаюць, што ў вычышчаную ваду з часам можа вярнуцца ласось.


Сёлета будаўнікі збудуюць трэцюю частку прычала, які стане сэрцам сучаснага воднага прадпрыемства. Асноўныя працы па ўзвядзенні порта запланаваныя на 2015 год.