Брэсцкі парк культуры і адпачынку лепшы ў СНД

3 сентября 2019

Ні адзін выпуск у нас ужо не абыходзіцца без Брэста. Вялікая дата - гораду над Бугам 1000 гадоў. Міленіум адзначаць у гэтыя выхадныя. Там насычаная праграма, мы таксама будзем. І адразу дадзім параду - знайдзіце час і прагуляйцеся па парках. Не пашкадуеце. Сяргей Казловіч прама зараз правядзе нас па алеях Цэнтральнага парка культуры і адпачынку, які быў прызнаны лепшым у СНД (відэа).